Гарлачыкакветныя
парадак кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарлачыкакветныя (Nymphaeales) — парадак кветкавых двухдольных раслін.
Remove ads
Апісанне
Старажытныя расліны, паходжанне якіх адносяць да пачатку эвалюцыі пакрытанасенных.
Гэта шматгадовыя, звычайна карэнішчавыя водныя травы з чарговымі цэльнымі лістамі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. У парэнхімічных тканках членістыя млечнікі. Кветкі буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны — несапраўдная цэнакарпія (пладалісцікі пагружаны і прырастаюць да бакалападобнай восі кветкі), з 2—35 карпеламі з галоўчатымі рыльцамі. Семязачаткі шматлікія. Плады — шматлістоўкі ці пераходныя ад шматлістоўкі да шматарэшка.
Remove ads
Пашырэнне
Парадак уключае 3 сямействы, 8 родаў і больш за 90 відаў трапічных і субтрапічных раслін у раёнах Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі сустракаюцца віды сямейства гарлачыкавых.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads