Гарлянка пірамідальная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарлянка пірамідальная
Remove ads

Гарлянка пірамідальная[1] (Ajuga pyramidalis) — від кветкавых раслін роду Гарлянка (Ajuga) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім галоўным і пучком бакавых каранёў, прамым апушаным чатырохгранным сцяблом вышынёй да 35 см. Лісце буйное, адваротнаяйкападобнае або шырокалапчастае, сядзячае, часта фіялетавае. Кветкі невялікія, бледна-блакітныя, сабраны па 6 у несапраўдныя кальчакі, з якіх фармуецца пірамідальнае суквецце. Плод — акруглы, цёмна-карычневы, сеткава маршчакаваты, апушаны арэшак. Дасягае вышыні 5—30 см. Уся расліна пакрыта кароткімі валаскамі. Яна не дае пабегаў. Квітнее з чэрвеня па ліпень.

Remove ads

Арэал

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Міжземнамор’е. Расце ў светлых месцах лесу, зараснікаў, на лугах. Аддае перавагу лясным палянам, узлескам, прасекам, высечкам, абочынам лясных дарог.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Польшчы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 1. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads