Гародзькаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́дзькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гародзькі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лоскаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забрэзскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алешчаняты, Барташы, Дзямідавічы, Долевічы, Жомайдзь, Забрэззе, Кабыльчыцы, Калдыкі, Куцяняты, Малая Дайноўка, Пагарэльшчына, Післякоўшчына, Роўкавічы, Славенск, Строкава Рэчка, Студзянец, Філіпіняты, Харытоны, Цвіраўшчына)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1262 чалавекі[3], з іх 98,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 1626 чалавек[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads