Гародна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гародна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Белюкоўшчына.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Альзініца. Плошча Гародны складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 22,9 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,46 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,8 км².
Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 30—40 м, знаходзяцца пад лесам і хмызняком. Берагі возера зліваюцца з схіламі. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, займае каля 6% плошчы.
Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчаная, на большых глыбінях высланае глеем.
Надводная расліннасць возера ўтварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5 м. Зарастае прыкладна 18% плошчы дна возера.
Возера Гародна праточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у возера Вітава.
Ля возера знаходзіцца вёска Белюкоўшчына.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads