Гарц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарц (ням.: Harz) — горны масіў у Германіі.
Працягласць каля 90 км. Вышыня да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя.

Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарц
- Турызм у Гарце
- Нацыянальны парк Гарц
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads