Гарлюха ястрабінкавая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарлюха ястрабінкавая, Гарчак жоўты ястрабковы[1][2] (Picris hieracioides) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ва ўмеранай Еўразіі, Індыі, Непале, Бутане.
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая травяністая расліна 30-75 см вышынёй. Шчаціністая расліна. Сцябловае лісце шырокаланцэтнае, 0.5-6 см шырынёй. Суквецце растапыранае. Кошыкі шматлікія, у шчыткападобна-мяцёлкавым суквецці, падчас цвіцення і плоданашэння да 1.5 см даўжынёй і 1.5 см шырынёй; лісточкі абгорткі пакрытыя павуціністым пушком і жорсткімі валасінкамі на спінцы, па краях раснічастыя. Кветкі ярка-жоўтыя, адгін вяночка ў 2-3 разы даўжэй трубачкі. Сямянкі жаўтлявыя або светла-бурыя, 3 мм даўжынёй, серпападобна выгнутыя[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ва ўмеранай Еўразіі, Індыі, Непале, Бутане; натуралізаваны ў ПАР, Канадзе, ЗША[3][4][5].
Ва Украіне від расце на палях, у сухіх пустазельных месцах, у зарасніках, на схілах — на ўсёй тэрыторыі (за выключэннем Крыма) звычайны. Пустазелле[2].
Галерэя
- Расліна ў асяроддзі пражывання
- Сцябло і лісток
- Кветкавая галоўка
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 368. (руск.) (укр.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads