Гарык Тарыелавіч Барсамян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарык Тарыелавіч Барсамян (нар. 19 мая 1967, Нясвіж) — беларускі ўрач-стаматолаг і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 19 мая 1967 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці[1].
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Стаматалогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»[1].
У 1986—1988 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Узброеных сілах Беларусі. Працаваў урачом-інтэрнам Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-стаматолагам-пратэзістам зубапратэзнай лабараторыі; выконваючым абавязкі загадчыка, загадчыкам стаматалагічнага аддзялення паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Нясвіжскай ЦРБ; галоўным урачом Стаўбцоўскай ЦРБ; галоўным урачом санаторыя «Беларусь» у Юрмале (Латвія); начальнікам упраўлення па санаторна-курортнай працы ДУ «ЦэнтрКурорт» Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі «Гарадзішча»; намеснікам дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай працы 3-й цэнтральнай раённай паліклінікі Кастрычніцкага раёна г. Мінска; галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі Мінска[1]. Галоўны ўрач Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы[1].
Дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1].
Дэлегат V і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучаны ад Жодзіна, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі Мексіканскіх Злучаных Штатаў і дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі; член Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Арменіі[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Міністэрства аховы здароўя, юбілейнай медалём «У імя міру, дружбы і дабра»[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads