Гары Потэр і Келіх агню

чацвёртая кніжка з цыклу пра Гары Потэра From Wikipedia, the free encyclopedia

Гары Потэр і Келіх агню
Remove ads

«Гары Потэр і Келіх агню» (англ.: Harry Potter and the Goblet of Fire) — чацвёрты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра чацвёрты год навучання Гары Потэра ў школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

Хуткія факты Гары Потэр і Келіх агню, Жанр ...

Кніга была выдадзеная ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 2000 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» у той жа дзень. Такім парадкам, упершыню раман быў апублікаваны адначасова ў дзвюх гэтых краінах. Кніга стала адзіным раманам пра Гары Потэра, які атрымаў прэмію «Х’юга» (2001)[1].

Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 18 лістапада 2005 года, атрымала больш за $896 мільёнаў у пракаце (на $100 тысяч больш, чым трэцяя частка), а таксама спрыяльныя ацэнкі ад крытыкаў. Апроч таго, паводле матываў рамана «Гары Потэр і Келіх агню» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.

Remove ads

Беларускія пераклады

Кнігу «Гары Потэр і Келіх агню» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выдавецтва «Янушкевіч» выйшаў 8 лютага 2025 года.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads