Гарэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарэ́ (фр.: Île de Gorée) — невялікі востраў у Сенегале.
Востраў размешчаны ў 2,5 км на поўдзень ад порта Дакара, з'яўляецца камунай сталічнай акругі. Плошча Гарэ — усяго 0,182 км² (900 на 350 м), але яго насельніцтва — 1102 чалавек, шчыльнасць перавышае 6 тыс. жыхароў на кв. км. Востраў з'яўляецца турыстычным аб'ектам, на ім забаронена выкарыстанне аўтамабіляў. З Дакарам Гарэ злучае паромная пераправа.
Для еўрапейцаў Гарэ адкрыў партугальскі мараплавец Дыніш Дыяш у 1444 годзе, пасля гэтага востраў увайшоў у гісторыю як адзін з найбуйнейшых цэнтраў гандлю рабамі ў XV-XIX стст. пад апекай партугальцаў, галандцаў, англічан і французаў.[1] Акрамя гандлю рабамі, пад кантролем Англіі і Францыі вёўся гандаль арахісам, скурамі, золатам, спецыямі. З сярэдзіны XIX стагоддзя з заснаваннем Дакара і спыненнем гандлю рабамі, Гарэ паступова прыйшоў у заняпад. Калі ў 1891 годзе насельніцтва Гарэ складала 2,1 тыс. чалавек, а ў Дакары пражывала 8,7 тыс. жыхароў, то ўжо ў 1926 годзе — адпаведна 700 і 33679.
На востраве добра захаваліся пабудовы як для ўтрымання рабаў, так і даму рабагандляроў. У 1978 годзе востраў стаў культурным аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[2] У 1996 годзе, пасля рэформы адміністрацыйнага ладу краіны, Гарэ стаў адной з 19 камун Дакара.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads