Гаспар II дэ Каліньі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаспар II дэ Каліньі
Remove ads

Гаспар II дэ Каліньі (фр.: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шаціён-сюр-Луэн, Францыя — 24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — французскі шляхціц і дзяржаўны дзеяч, лідар гугенотаў у часы французскіх рэлігійных войнаў.

Хуткія факты граф дэ Каліньі сеньёр дэ Шацільён, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але не занадта знатнага бургундскага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагоддзя. У часы валадарання караля Людовіка XI, яго продкі перайшлі на службу да караля Францыі.

Дзяржаўная служба

У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска і адразу звярнуў на сябе ўвагу мужнасцю і таленавітасцю, здольнасцю арганізаваць войскі, трымаць салдат у дысцыпліне і натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасці і на дыпламатычнай ніве, паспеўшы шляхам перамоў пакінуць за Францыяй Булонь.

У 1547 годзе быў прызначаны генеральным палкоўнікам французскай пяхоты, з 1551 года — губернатарам Парыжу і Іль-дэ-Франс, з 1555 года — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Латарынгіі, дзе спрыяў заваяванню трох біскупстваў і перамозе пры Рэнці  (англ.). Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сен-Кантена (1557), там ён быў узяты ў палон іспанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе і прабыў каля двух гадоў.

Thumb
Забойства Каліньі ў Варфаламееўскую ноч.

У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытанню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэла), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства і пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 года Каліньі быў вызвалены з іспанскага палону і вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным з лідараў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Гаспар быў забіты ў Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1572 года.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11867661X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

2. Колиньи, Гаспар де-Шатильон // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 686–687.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads