Гасподняя армія супраціўлення

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гасподняя армія супраціўлення, ГАС (англ.: Lord’s Resistance Army, LRA) — угандыйская нацыяналістычная паўстанцкая групоўка. Рэкрутуе сваіх салдат з прадстаўнікоў народнасці ачолі. Таксама разглядаецца як дэструктыўная секта[1].

Хуткія факты Гасподняя армія супраціўлення, Ідэалогія ...
Remove ads

Гісторыя

Рух заснаваны ў 1987 годзе Джозефам Коні, які абвясціў сябе прарокам, голасам Святога Духа і маральным пераемнікам Эліс Лаквены[2].

Спярша групоўка насіла назву «Угандыйская народна-дэмакратычная хрысціянская армія», затым — «Угандыйская хрысціянска-дэмакратычная армія». З пачатку 1990-х рух носіць сваю сучасную назву.

Базы і апорныя пункты баевікі размясцілі ў Паўднёвым Судане і на сумежных з Угандай тэрыторыях ДР Конга[3].

14 снежня 2008 года ўзброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Уганды пачалі сумесную ваенную аперацыю супраць ГАС[4].

У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі[5][6].

Remove ads

Ідэалогія і палітыка

З самага пачатку існавання групоўка змагалася супраць урада Ёверы Мусевені за ўсталяванне ва Угандзе тэакратычнага рэжыму, заснаванага на 10 біблейскіх запаведзях.

У ідэалогіі арганізацыі элементы хрысціянскага вучэння спалучаюцца з традыцыйнымі афрыканскімі вераваннямі.

Паводле саміх баевікоў, яны маюць наступныя мэты[7]:

  1. Зрынуць дыктатуру і спыніць прыгнёт народа
  2. Аднавіць у краіне шматпартыйную дэмакратыю
  3. Пакласці канец зневажанню чалавечых правоў і прыніжэнню чалавечай годнасці жыхароў Уганды
  4. Забяспечыць мір і бяспеку ў краіне
  5. Забяспечыць адзінства, суверэннасць і эканамічны росквіт дзяржавы
  6. Не дапусціць дыскрымінацыі людзей, незадаволеных парадкамі, усталяванымі ва Угандзе АГС
Remove ads

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads