Джозеф Коні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джо́зеф Ко́ні (англ.: Joseph Kony; нар. 1961[3]) — медыум, правадыр Гасподняй арміі супраціўлення.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў невялікай вёсцы на поўначы Уганды ў сям’і школьнага настаўніка і ксяндза Луіса Абаля (Luizi Obol) і мясцовай жыхаркі Норы Анек Ацін (Norah Anek Oting)[4][5]. Быў малодшым дзіцем у шматдзетнай сям’і, акрамя яго былі яшчэ шэсць братоў і сёстры[5]. Належыць да народнасці ачолі, якая складае 5 % ад агульнага насельніцтва Уганды[5].
Некаторы час прыслужваў у бацькавай царкве[5]. Пасля таго як кінуў школу, разам са старэйшым братам Джэймі Броў (Jamie Brow) быў вучнем вясковага лекара[5].
Стаў паплечнікам сваёй стрыечнай сястры — знахаркі Эліс Лаквены, але пасля яе разгрому абвясціў сябе ўвасабленнем Святога Духа і духоўным медыумам, працягнуўшы справу сваячкі. Мясцовая народная пагалоска прыпісвае яму здольнасць спыняць кулі. Вакол Коні была ўтворана групоўка «Гасподняя армія супраціўлення», прыхільнікі якой разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць урада[6][7].
Сваёй мэтай Коні абвясціў стварыць ва Угандзе тэакратычную дзяржаву, заснаваную на Бібліі і Дзесяці запаведзях[8][9][10].
Remove ads
Крымінальны пераслед
Коні абвінавачваецца ў сістэматычных выкраданнях непаўналетніх на заказ для сваёй арміі і дзіцячай прастытуцыі[11]. Міжнародны крымінальны суд у 2005 годзе прызнаў медыума вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва, выдаўшы ордэр на арышт[12].
Фільм «Kony 2012»
У пачатку сакавіка 2012 года кампанія Invisible Children Inc выпусціла 30-хвілінны фільм «Kony 2012», прысвечаны Джозефу Коні[13][14]. Фільм падвергнуўся крытыцы за недакладнае асвятленне фактаў[15].
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads