Гастраскапія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гастраскапія — метад эндаскапічнага даследавання ўнутранай паверхні страўніка пры дапамозе спецыяльнага прыбора — гастраскопа, гібкай трубкі, унутры якой — аптычная сістэма са шматлікіх кароткафокусных лінзаў і электрычная лямпачка.

Гастраскапію робяць для дыягностыкі хвароб страўніка (пухліны, язвы, гастрыты), кантролю за дынамікай працэсу, дэталёвага вывучэння слізістай абалонкі.

Пры гастраскапіі магчымы дадатковыя маніпуляцыі:

  • дыягнастычныя (біяпсія слізістай абалонкі з гісталагічным і гістахімічным даследаваннем, фатаграфаванне ўнутранай павверхні страўніка)
  • лекавыя (выцягванне іншародных цел, выдаленне ці дыятэрмакаагуляцыя пухлін, паліпаў, спыненне крывацёку, у т.л. з дапамогай лазера, увядзенне ў страўнік лекавых прэпаратаў і інш.).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads