Гастынгс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гастынгс (англ.: Hastings) — горад у графстве Усходні Сусекс Вялікабрытаніі, утварае аднайменны адміністрацыйны раён. Вядомы з VIII стагоддзя.
У XI стагоддзі — нязначнае паселішча ў Англіі, на поўдзень ад Лондана.
14 кастрычніка 1066 года тут адбылася Бітва пры Гастынгсе, калі войска Вільгельма Заваёўніка разбіла войска караля Гаральда II. Пасля гэтага Вільгельм стаў каралём Англіі і заснавальнікам новай дынастыі англійскіх каралёў. На месцы бітвы неўзабаве быў заснаваны гарадок, які так і называецца — Батл (англ.: Battle — Бітва), ён знаходзіцца на адлегласці за 13 км ад сучаснага Гастынгса.
У Сярэднія стагоддзі Гастынгс — марскі порт, адзін з Пяці партоў Англіі, пасля страціў значэнне.
З 1920 тут праводзяцца міжнародныя шахматныя турніры. У іх удзельнічала першая ў гісторыі жанчына-чэмпіён свету па шахматах Вера Менчык[3].
Зараз — прыморскі курорт і цэнтр рыбалоўства.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Гарэт Бары, брытанскі футбаліст
- Іэн Гібанс, брытанскі біяфізік
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- Vera Menchik (англ.) . World Chess Hall of Fame & Galleries. Праверана 11 чэрвеня 2025.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads