Гашэнне (пошта)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гашэнне (пошта)
Remove ads

Гашэ́нне — зборная назва розных спосабаў нанясення пэўных паметак на знакі паштовай аплаты для іх ануліравання, прадухілення паўторнага выкарыстання для аплаты перасылкі паштовых адпраўленняў або іншых паштовых паслуг.

Thumb
Машыннае гашэнне авіяпошты першага палёту НасауМаямі. 1929 год.

Да гашэння адносяцца:

  • забруджванне малюнка паштовых марак чарніламі, алоўкам, фарбай і г. д.;
  • нанясенне адбіткаў разнастайных штэмпеляў або штампаў;
  • розныя механічныя пашкоджанні паперы знакаў паштовай аплаты (надрэз, надрыў, пракол і г. д.). Напрыклад, першыя афганскія маркі пры выкарыстанні ірваліся, таму яны захаваліся толькі ў негашаным выглядзе[1].

Пад гашэннем часта разумеецца нанясенне штэмпельных пазнак і на самі паштовыя адпраўленні.

Remove ads

Зноскі

  1. Гашэнне // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads