Насау (Багамскія Астравы)

горад, сталіца Багамскіх Астравоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Насау (Багамскія Астравы)map
Remove ads

Насау (англ.: Nassau; ['nasɔː][2]) — сталіца, гандлёвы і культурны цэнтр Багамскіх Астравоў. Насельніцтва Насау складае 210 832 чалавек (2006).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Знаходзіцца на востраве Нью-Правідэнс.

Remove ads

Гісторыя

Насау быў заснаваны англічанамі ў сярэдзіне XVII стагоддзя як Чарльстаўн, але быў перайменаваны ў Насау ў гонар Вільгельма III Аранскага-Насау ў 1695 годзе. На працягу XVIII стагоддзя ён быў сховішчам для піратаў Карыбскага мора, самым вядомым з якіх быў Чорная барада. Насау з'яўляўся аб'ектам шматлікіх нападаў іспанцаў у канцы XVIII стагоддзя, а ў 1776 годзе ён быў ненадоўга захоплены амерыканскімі рэвалюцыянерамі. У маі 1782 астравы, і сталіца Насау, былі акупаваныя іспанцамі, але ў ліпені 1783 без адзінага стрэлу зноў адбітыя брытанскімі лаялістамі. Да канца Амерыканскай вайны звыш 7000 лаялістаў перасяліліся туды з кантынентальнай часткі ЗША.

Па ўмовах Парыжскага міру астравы адышлі да Брытаніі, і калонія заставалася брытанскай да 1973 года. У пачатку XIX стагоддзя, пасля адмены ў Брытаніі гандлю рабамі, пачаўся прыток чорнага насельніцтва. Падчас Другой сусветнай вайны на Насау базаваліся караблі і катары амерыканскай берагавой аховы, якія змагаліся з падводнымі лодкамі Крыгсмарынэ.

З 1968 года ў Насау знаходзілася рэзідэнцыя прэм'ер-міністра — спачатку прэм'ера самакіравальнай тэрыторыі, а з 1973 незалежнай дзяржавы Багамскія Астравы.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads