Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпольскі

рускі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпо́льскі[5] (руск.: Гавриил Николаевич Троепольский; 16 (29) лістапада 1905[2], Барысаглебскі павет[d], Тамбоўская губерня30 чэрвеня 1995(1995-06-30)[3][4], Варонеж) — рускі савецкі пісьменнік, публіцыст, драматург і сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985). Аўтар аповесці «Белы Бім Чорнае вуха», па якой быў зняты аднайменны мастацкі фільм.

Хуткія факты Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпольскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 (29) лістапада 1905 года ў сяле Наваспаскае Барысаглебскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер — сяло Наваспасаўка ў Грыбанаўскім раёне Варонежскай вобласці Расіі) у сям’і святара.

У 1923 годзе скончыў школу ў Новахапёрску і паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча ў вёсцы Алёшкі Барысаглебскага павета[6]. Вучылішча скончыў у 1924 годзе, працаваў настаўнікам, у 1931—1954 гадах — аграномам у калгасе[7] (на Алёшкаўскі апорным пункце Варонежскай абласной доследнай станцыі[6]). З 1937 па 1954 год загадваў дзяржаўным сортвыпрабавальным участкам па збожжавых культурах у горадзе Астрагожск, займаўся селекцыяй проса[7]. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Варонежскай вобласці і выконваў заданні савецкай разведкі[6]. У 1959 годзе пераехаў у Варонеж, дзе пражыў да канца жыцця[7].

Памёр 30 чэрвеня 1995 года, пахаваны ў Варонежы на Алеі Славы мемарыяльных Камінтэрнаўскіх могілак[7][6].

Remove ads

Творчасць

Першае апавяданне Г. М. Трояпольскага «Дзядуля», падпісана псеўданімам «Т. Лирваг», было надрукавана ў альманаху «Литературный Воронеж» у 1938 (1937[5][6]) годзе[7]. У творчасці пісьменніка адлюстраваны тэмы сельскай гаспадаркі, процістаяння злу ў розных яго праявах, спачування і жорсткасці ў паўсядзённым жыцці, абароны ўсяго жывога.

Аўтар цыкла сатырычных апавяданняў «З запісак агранома» (1953; кінасцэнарый «Зямля і людзі, пастаноўка 1956 года)», аповесцей «Кандыдат навук» (1958), «У чароце» (1963), рамана «Чарназём» (1958—1961), п’еса «Пастаяльцы» (1971), публіцыстычны нарыс «Аб рэках, глебах і іншым» (1963) і іншых твораў. Аповесць «Белы Бім Чорнае вуха» была напісана ў 1971 годзе. Па ёй у 1977 годзе рэжысёрам Станіславам Растоцкім быў зняты аднайменны мастацкі фільм (у галоўнай ролі Вячаслаў Ціханаў).

Многія творы Г. М. Трояпольскага перакладзены на мовы народаў СССР і замежныя мовы. На беларускую мову паасобныя творы пераклалі Янка Брыль і Алесь Жук[5].

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

Thumb
Мемарыяльная дошка на доме № 8 па вуліцы Чайкоўскага ў Варонежы

У гонар Г. М. Траяпольскага названы вуліцы ў Астрагожску і Варонежы (пасёлак Падгорнае)[7]. Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на дамах, дзе жыў Г. М. Траяпольскі ў Астрагожску і Варонежы, на будынку былой пачатковай школы вёскі Махроўка Барысаглебскага гарадскога акругі[7]. Імя пісьменніка прысвоена адной з бібліятэк Варонежа[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads