Гвозніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гво́зніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гвозніца.

Хуткія факты Гвозніцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Збуражскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 10 кастрычніка 2025 года ў склад Гвозніцкага сельсавета з Олтушскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Ацяты, Збураж, Навалессе, Пяртышча, Радзеж, Хмелішча і Хмялёўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 762 чалавекі[5], з іх 94,5 % — беларусы, 2,4 % — украінцы, 2,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 493 чалавекі[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads