Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гданьскі медыцынскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Хуткія факты Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Вытокі ўніверсітэта сягаюць XV стагоддзя, пачынаючы з узнікнення ў 1454 годзе цэха хірургаў Гданьска і медыцынскага навучання ў Гданьскай акадэмічнай гімназіі (лац.: Atheneum Gedanense).

У 19081911 гадах была створана Гданьская гарадская бальніца. На яе базе ў 1935 годзе ўлады Вольнага горада Гданьска вырашылі арганізаваць Акадэмію практычнай медыцыны (ням.: Die Staatliche Akademie für Praktische Medizin zu Danzig). Пасля 1945 года вучэльня была перайменавана ў медыцынскую акадэмію. З 1950 года па 19 мая 2009 года яна функцыянавала як Медыцынская акадэмія ў Гданьску.

У 2003 годзе ў структуру медыцынскай акадэміі ў Гданьску ўключаны кафедры Інстытута марской і трапічнай медыцыны ў Гдыні, створанага ў 1935 годзе як філіял Дзяржаўнага інстытута гігіены і ператворанага ў 1938 годзе ў Інстытут марской медыцыны.

У структуру ўніверсітэта ўваходзяць дзве лячэбныя ўстановы: Універсітэцкі клінічны цэнтр (разам з пляцоўкай для пасадкі санітарных верталётаў на даху), які ў цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай бальніцай у Польшчы, і Універсітэцкі стаматалагічны цэнтр.

Па колькасці навучэнцаў універсітэт уваходзіць у тройку буйнейшых у Польшчы.

Remove ads

Структура

  • Лячэбны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт навук аб здароўі
  • Факультэт біятэхналогій (сумесны з Гданьскім універсітэтам)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads