Гданьск-Ужэшч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гданьск-Ужэшч (польск.: Gdańsk Wrzeszcz) — чыгуначная станцыя, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада Гданьска ў раёне Ужэшч. Другі па значнасці і пасажырапатоку транспратны вузел Труймяста, пасля станцыі Гданьск-Галоўны.
Remove ads
Агульная характарыстыка
У 2018 годзе станцыя абслугоўвала каля 21 500 пасажыраў за дзень, што дазволіла ёй атрымаць 12-е месца ў Польшчы па велічыні пасажырапатоку. Станцыя была адкрыта ў 1870 годзе ў рамках будаўніцтва новай чыгуначнай лініі Шчэцін — Гданьск. На станцыі спыняюцца цягнікі ўсіх катэгорый. У цяперашні час станцыя мае чатыры платформы: дзве для цягнікоў дальніх напрамкаў і дзве для цягнікоў гарадскіх і прыгарадных ліній. Два падземныя пераходы злучаюць станцыю з платформамі.
Remove ads
Лініі чыгункі
- Гданьск-Галоўны — Старгард
- Гданьск-Ужэшч — Асава
- Гданьск-Сяродмесце — Румя
- Гданьск-Ужэшч — Стара Піла (не існуе)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гданьск-Ужэшч
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
