Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі
Remove ads

Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі (свецкае Рыгор; ? — 6 (16) красавіка 1690) — дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі, Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старасты раціборскага Захара Чацвярцінскага.

3 1660 года епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царкоўнымі маёнткамі, але ў 1683 годзе пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 годзе пераехаў на Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам.

Thumb
Мітра (1685) Гедэона Чацвярцінскага ў Гістарычным музеі ў Маскве

Царкоўны сабор у Кіеве ў 1685 годзе па патрабаванні гетмана І. Самайловіча абраў Гедэона кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго праваслаўная царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, а Маскоўскай патрыярхіі. Шмат увагі аддаваў уладкаванню Кіева-Магілянскай акадэміі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads