Гейрангер-фіёрд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гейрангер-фіёрд
Remove ads

Гейрангер-фіёрд (нарв.: Geirangerfjorden) — фіёрд у рэгіёне Сунмёрэ, размешчаны ў самай паўднёвай частцы фюльке Мёрэ-ог-Румсдал у Нарвегіі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 кіламетрах на паўночны ўсход ад Бергена і ў 280 кіламетрах на паўночны захад ад Осла. Фіёрд распасціраецца на 15 кіламетраў і ўяўляе сабой адгалінаванне Сторфіёрда. У ліпені 2005 года быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Гейрангер-фіёрд*, Geirangerfjorden** ...

У Гейрангер-фіёрдзе размешчаны пасёлак Гейрангер. У ім размяшчаецца Музей фіёрдаў, які распавядае аб прыродазнаўчай гісторыі гэтага раёна Нарвегіі.

Аднымі са славутасцяў фіёрда з’яўляюцца вадаспады, найбольш вядомыя з якіх — Сем сясцёр, Фата нявесты і Жаніх. Па берагах размяшчаюцца стромкія скалы вышынёй да 1400 метраў і ледавікі. Уздоўж Гейрангер-фіёрда сустракаюцца таксама закінутыя фермы, некаторыя з якіх размешчаны на невялікіх пляцоўках горных уступаў, таму дабрацца да іх магчыма толькі па спецыяльных прыставаннях або лесвіцах з вяроўкі.

Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads