Гельмальд з Басау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́льмальд з Басау (ням.: Helmold von Bosau) 1120, Гослар — 1177, Басау — манах-святар (дыякан), хрысціянскі місіянер, прапаведнік у Басау; адзін з найбольш вядомых храністаў XII стагоддзя. Аўтар «Славянскай хронікі» («Chronicon Slavorum»), напісанай ім на латыні. У ёй гэтыя звычаі і норавы, а таксама найважнейшыя палітычныя падзеі XII стагоддзя сярод заходне-славянскіх плямёнаў венедаў і абадрытаў у эпоху іх пераходу ад паганства да хрысціянства; інфармацыя пра нямецка-вендскія адносіны ў перыяд рассялення немцаў на Усход.
Адукацыю меркавана атрымаў паміж 1139 і 1142 гадамі ў Брауншвайгу, у тамтэйшага біскупа Герольда.
У хроніцы, акрамя іншага, таксама гэтыя каштоўныя звесткі пра місіі Віцэліна, пра подзвігі Генрыха Льва, пра пра заснаванне новых біскупстваў. Сачыненне гэта даходзіць да 1170 г. і працягнута да 1209 г. Арнольдам, першым абатам бенедыкцінаў у Любеку.
Remove ads
Выданні
«Chronicon» ізноў быў выдадзены ў 1868 г. Лапенбергам у 21 т. «Monumenta Germaniae» і асобным водціскам з «Scriptores rerum germanicarum» (Гановер, 1868). На нямецкую мову сачыненне гэта пераклаў Laurent (Б., 1852)[крыніца?].
Зноскі
- BNE authority file Праверана 13 мая 2020.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads