Гослар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́слар (ням.: Goslar, н.-ням.: Goslär) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны на поўдзень ад Браўншвайга, каля падножжа горнага масіва Гарц. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Насельніцтва складае 41 455 чалавек (на 31 снежня 2009 года)[1]. Горад займае плошчу 92,58 км². Падзелены на 12 гарадскіх раёнаў.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў X стагоддзі як паселішча рудакопаў, якія здабывалі срэбра і медзь. Першыя згадкі пра Гослар як пра пфальц адносяцца да 1005—1015 гадоў. У сярэдзіне XI стагоддзя госларскі пфальц становіцца адной з асноўных рэзідэнцый германскіх імператараў. У XI — пачатку XIII стагоддзя ў Гослар засядалі 23 рэйхстагі. У 1219 годзе Гослару былі нададзены гарадскія прывілеі. З 1290 года Гослар — вольны імперскі горад. З пачатку XIV стагоддзя член Ганзы. У 1528 годзе у Гослары праведзена Рэфармацыя. У 1552 годзе адышоў да Браўншвайга. Пасля акупацыі ў 1632 годзе ў час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў шведскімі войскамі прыйшоў у эканамічны заняпад. У 1728 і 1780 моцна пацярпеў ад пажараў. У 1802—1803 далучаны да Прусіі, у 1807 — да каралеўства Вестфалія, у 1815 — да Гановера, у 1866 — ізноў да Прусіі. З 1945 года ў брытанскай зоне акупацыі, з 1946 года ў складзе зямлі Ніжняя Саксонія[2].
Remove ads
Дэмаграфія
Славутасці
У цэнтры горада з прамавугольнай планіроўкай, унутры часткова захаваных гарадскіх сцен з вежамі і брамай («Шырокая брама», 16 ст.) размешчаны: ансамбль імператарскага пфальца (11-13 стст.; рэканструяваны ў 1868-1879; парадная зала — 1082; капэла Св. Ульрыха — пач. 12 ст.; цяпер музей), сабор (11 ст.), рыначная плошча з Ратушай (кан. 15 — пач. 16 стст.; цяпер музей) і царквой Святых Казьмы і Даміяна (1151). Таксама захаваліся: раманскія цэрквы — Нойверккірхэ (2-я пал. 12 ст. — 1220-я гг.), Франкенбергкірхэ (12 ст., перабудавана каля 1500 года), Св. Якава Старэйшага (1073, перабудавана каля 1500); шматлікія фахверкавыя дамы 15—19 стст. (у т.л. «Дом манахаў» , 1528, з 1978 Музей сучаснага мастацтва). Іншыя музеі: гарадскі , позняй сярэднявечнай гісторыі (у вежы Цвінгер , 1517-1524). Фантан Марктбрунен з імперскім арлом (12—14 стст.)[2].
Каля Гослар — рудні ў Рамельсбергу, праца ў якіх вялася з 968 па 1988 (цяпер музей). Гістарычная частка Гослара разам з руднямі ў Рамельсбергу ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны[2].
- «Шырокая брама»
- Імператарскі пфальц
- Капэла Святога Ульрыха
- Госларскі сабор
- Госларская ратуша
- Нойверккірхэ
- Франкенбергкірхэ
- Царква Святога Якава Старэйшага
- «Дом манахаў»
- Госларскі музей
- Цвінгер
- Фантан Марктбрунен
Вядомыя асобы
- Гельмальд — хрысціянскі місіянер, аўтар «Славянскай хронікі»
- Генрых IV (1050—1106) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Морыц Саксонскі (1696—1750) — французскі палкаводзец
- Хрысціян Вільгельм фон Дом (1751—1820) — гісторык, пісьменнік і дыпламат, яго імя носіць гарадская гімназія.
- Альберт Німан (1834—1861) — аптэкар і хімік
- Эрнст Пістула (1906—1944) — баксёр
- Дзітэр Цэхлін (1926—2012) — піяніст
- Зігмар Габрыэль (нар. 1959) — палітык
- Ааран Гант (нар. 1986) — футбаліст
Remove ads
Зноскі
- Гослар // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads