Гемата-энцэфалічны бар’ер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гемата-энцэфалічны бар'ер (ГЭБ) (ад стар.-грэч.: αἷμα, род. скл. αἵματος - «кроў» і стар.-грэч.: ἐγκέφαλος - «галаўны мозг») — фізіялагічны бар'ер паміж крывяноснай сістэмай і цэнтральнай нервовай сістэмай. ГЭБ маюць усе пазваночныя.

1. Эпендыма
2. Нейрон
3. Аксон
4. Шванаўская клетка
5. Астрацыт
6. Міэлін
7. Мікраглія
8. Капіляр

Галоўная функцыя ГЭБ - падтрыманне гамеастазу мозгу. Ён абараняе нервовую тканку ад цыркулюемых у крыві мікраарганізмаў, таксінаў, клетачных і гумаральных фактараў імуннай сістэмы, якія ўспрымаюць тканку мозгу як чужародную. ГЭБ выконвае функцыю высокаселектыўнага фільтра, праз які з крывяноснага рэчышча ў мозг паступаюць пажыўныя рэчывы, а ў адваротным кірунку выводзяцца прадукты жыццядзейнасці нервовай тканкі.
Разам з тым, наяўнасць ГЭБ абцяжарвае лячэнне шматлікіх захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы, бо ён не прапускае цэлы шэраг лекавых прэпаратаў.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гемата-энцэфалічны бар’ер
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads