Гемацыянін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гемацыянін
Remove ads

Гемацыянін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і стар.-грэч.: κυανoῦς — лазурны, блакітны) — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, які ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены — бясколерны.

Thumb
Ніжняя частка цела краба Cancer productus мае фіялетавы колер дзякуючы гемацыяніну
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads