Генадзь Іванавіч Мацур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Іванавіч Мацур (нар. 1960, Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі мастак, кніжны дызайнер[1], каліграф, выкладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Чашніках Віцебскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[2].
Працаваў мастацкім рэдактарам, галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», выкладчыкам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных выдавецтваў[2].
З 1994 года прымае ўдзел у выставах каліграфіі. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі[2].
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads