Генадзь Аляксеевіч Трубіла
беларускі дзяржаўны функцыянер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Аляксеевіч Трубіла (Трубіло[1][2]) (нар. 1971, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны функцыянер, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Слоніме. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пачынаў працоўную дзейнасць у 1993 годзе механікам камерцыйнай вытворчай фірмы. Потым працаваў майстрам, галоўным інжынерам розных ЖЭС Заводскага раёна Мінска, а з 1998 года кіраваў ЖЭС № 28 Заводскага раёна. У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным стане жылога фонду ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска. З 2009 па 2012 год з’яўляўся дырэктарам ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна Мінска.
З 2012 года працуе ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам міністра, з 26 чэрвеня 2018 года — першым намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
28 ліпеня 2023 года прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[3].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads