Генадзь Барысавіч Пацыенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Барысавіч Пацыенка (нар. 25 жніўня 1937, в. Зубакі, Лёзненскі раён) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, там жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў Дабрамыслях. Сярэднюю адукацыю атрымаў у горадзе Гродна. У 1954—1956 гадах працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе.
Дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродзенская праўда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з’езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна ён адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў.
Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1] з 2007 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі.
Remove ads
Творчасць
З’яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні ён выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасці[2].
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга 2008 года»
- Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008)
- Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007)
- сярэбраны медаль Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў
Зноскі
- Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads