Чачня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачня́, Чачэ́нская Рэспубліка (руск.: Чече́нская Респу́блика, Чечня́; чач.: Нохчийн Республика, Нохчийчоь [ˈnoxtʃiːtʃɥø]) — суб’ект на поўдні Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Паўночнай Асеціяй, Дагестанам, Стаўрапольскім краем і Грузіяй. Насельніцтва 1,1414 млн чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва 76 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва 34,0 %. Нацыянальны склад: чачэнцы 93,5 %, рускія 3,7 %. Таксама пражываюць нагайцы, кумыкі і інш. Сталіца — г. Грозны.
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Займае цэнтральную частку паўночных схілаў Вялікага Каўказа (вышыня да 4493 метраў, гара Тэбуласмта) і прылеглыя да яе Чачэнскую і Церска-Кумскую нізіну. Карысныя выкапні: нафта, газ, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 °C на Церска-Кумскай нізіне да −12 °C у гарах, ліпеня адпаведна 25 і 21 °C. Ападкаў 300—1000 мм за год. Галоўныя рэкі — Церак і Сунжа з прытокам Аргун. Глебы на раўніне каштанавыя, светла-каштанавыя і горна-лугавыя і чарназёмныя, у гарах горна-лясныя і горна-лугавыя. Расліннасць на Церска-Кумскай нізіне палынна-салянкавая, на Чачэнскай раўніне стэпавая і лесастэпавая, у гарах да 1600—2000 м шыракалістыя лясы (пераважна букавыя), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У складзе жывёльнага свету ў гарах каменная і лясная куніцы, буры мядзведзь, дзік, казуля, воўк, лясны кот, з птушак — чорнагаловы грыф, каменная курапатка, каўказскі цецярук, у стэпах і лесастэпах шмат грызуноў, з птушак — дзікія качкі, драфа, гусі, у далінах рэк — каўказскі фазан.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Рэспубліка падзяляецца на 15 раёнаў:

- Наурскі раён
- Шэлкаўскі раён
- Надцерачны раён
- Грозненскі раён
- Гудэрмескі раён
- Сунжэнскі раён
- Ачхой-Мартанаўскі раён
- Урус-Мартанаўскі раён
- Шалінскі раён
- Курчалоеўскі раён
- Ітум-Калінскі раён
- Шатойскі раён
- Вядзенскі раён
- Нажай-Юртаўскі раён
- Шаройскі раён
Асноўныя населеныя пункты:
- Знаменскае
- Наурская
- г. Ачхой-Мартан
- г. Урус-Мартан
- г. Грозны
- г. Шалі
- г. Гудэрмес
- Шэлкаўская
- Ітум-Калі
- Шатой
- Ведзено
- Нажай-Юрт
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 13 кастрычніка 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads