Генадзь Пятровіч Драздоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Пятровіч Драздоў (нар. 11 сакавіка 1959, в. Паддуб’е, Рагачоўскі раён) — беларускі мастак.

Хуткія факты Генадзь Пятровіч Драздоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 сакавіка 1959 года в. Паддуб’е Рагачоўскага раёна.

Скончыў у 1979 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1989 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Івана Чухраева, Віктара Маркаўца. У мастацкіх выстаўкаах бярэ ўдзел з 1981 года.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У 2011—2016 гадах старшыня Рады творчай суполкі «Пагоня». Жыў у Мінску.

У 2019 годзе ўдзельнічаў у цырымоніі перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў у Вільнюсе[1].

Затрыманы 10 жніўня 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту ў межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі. Спярша супраць яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля Генадзю памянялі абвінавачванне на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК)[2].

4 траўня 2023 года Генадзю Драздову прысудзілі тры гады пазбаўлення волі[3].

Зняволенне адбываў у шклоўскай калоніі № 17, адкуль вызваліўся ў лютым 2025 года.

Remove ads

Творчасць

Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектаў. Найбольш значныя творы: «Малітва аб незалежнасці Беларусі», «Рэхаформ», «Вяртанне блуднага сына», «Шлях вузкай брамай», «Час восені», «Пакінуты Беларускі дом», нізка «Фрагменты беларускага барока».

Аўтар шматлікіх канцэптуальных праектаў: «I Фестываль Беларускага духоўнага мастацтва», Мінск, Палац мастацтва (1999); «ART рэйтынг», Мінск, галерэя «Золата» (2001); «Перформанс „Вясны“», Мінскі касцёл Св. Сымона і Алены (2001), Кіеў (2005); «II Фестываль Беларускага духоўнага мастацтва», Мінск, Палац мастацтваў (2012).

Наладзіў больш за дзесяць персанальных выставак у Беларусі і за яе межамі. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША, Нарвегіі, Бельгіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Украіне, Расіі.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у прыватных калекцыях.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам I ступені за серыю графічных прац на II Мінскай міжнароднай выстаўцы графікі (2009), дыпломам III ступені (у намінацыі лічбавае фота) на IV Мінскім міжнародным фестывалі лічбавага мастацтва (2013).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads