Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (8 верасня 1918, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — 5 жніўня 1987) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета.
Творчасць
Творчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» А. Якабсана); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («Арфей спускаецца ў пекла» Т. Уільямса), Дэрвіш («У ноч зацьмення Месяца» М. Карыма).
Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads