Генадзь Міхайлавіч Шары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Міхайлавіч Шары (нар. 23 красавіка 1941, г.п. Парычы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, краязнаўца.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. З 1966 па 1971 год працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1971 года — старшы, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў гасцініцы ў Вілейцы (1972), прафтэхвучылішча ў Маладзечне (1974), у выкананні навукова-даследчых прац: карта шумавога рэжыму Мінска (1972), горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый у БССР (1979), удасканаленне прамысловай забудовы ў гарадах БССР (1978).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads