Парычы
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́рычы[3] (трансліт.: Paryčy[4], руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)[5].
Remove ads
Гісторыя
Вядомыя з 1639 года як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[6]. Паводле вопісу 1684 года — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[7].
З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гадах называлася Мінскім намесніцтвам). З 5 красавіка 1797 года з’яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 года быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 годзе ў мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[8].
У 1819 годзе замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 года); у 1863 годзе ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[9].
З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 года — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 года да 26 снежня 1991 года ў СССР, з 19 верасня 1991 года — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 годзе Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 года мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 года — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскую вобласць.
У 1925 годзе большую частку жыхароў складалі яўрэі (у 1926 годзе — 71,4 %). Працавалі 2 паравыя млыны, электрастанцыя, тэлефонная станцыя, 7-гадовая школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі маслазавод (з 1932 года), друкарня, паравы млын, лесапільня, металаапрацоўчая, трыкатажная (у 1932 годзе — 36 рабочых), кравецкая, шавецкая і мэблевая (у 1932 годзе — 5 , смалярня, крухмальны завод, гамарня, прамкамбінат. Выдавалася раённая газета (з 1932 года). У 1932 годзе адкрылася першая ў Беларусі транспартная авіялінія Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр, мястэчка стала прымаць транспартныя самалёты.
27 верасня 1938 года мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.
У час Другой сусветнай вайны 26 чэрвеня 1941 года створаны знішчальны батальён (камандзір М. І. Траян), які 28 чэрвеня 1941 года знішчыў групу дыверсантаў, якія спрабавалі спаліць мост праз Бярэзіну. У пачатку ліпеня 1941 года нямецкія войскі захапілі Парычы, але мясцовы і Рэчыцкі знішчальныя атрады разам з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі 12 ліпеня 1941 года выбілі захопнікаў і ўтрымлівалі пасёлак да канца ліпеня. Яўрэяў пасёлка сагналі ў гета, якое існавала 2 месяца і 18 кастрычніка 1941 года ўсіх забілі — 1700 чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік І. І. Еўдакімаў). З верасня 1943 года па ліпень 1944 года ля пасёлка партызанскай брыгадай № 99 імя Гуляева пад камандаваннем У. К. Якавенкі вялася партызанская вайна. Райцэнтр Парычы быў вызвалены 26 чэрвеня 1944 года часткамі 105-га стралковага корпуса (75-й гвардзейскай стралковай дывізіяй) пры падтрымцы 17-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса і Дняпроўскай ваеннай флатыліі з удзелам партызан. У баях за вызваленне Парычаў і навакольных вёсак загінулі ў 1943—1944 гадах 877 савецкіх салдат, у іх ліку Герой Савецкага Саюза Н. А. Лявухін (пахаваны ў брацкай магіле, у скверы на беразе Бярэзіны).
9 чэрвеня 1960 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). За 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі Жлобін — Калінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[11].
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.
Рэлігія
Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).
Славутасці
- Здудзіцкі каменны крыж
- Будынак бальніцы (драўляны, другая палова XIX стагоддзя)
- Будынак былога жаночага вучылішча (1881 год)
- Дом лесапрамыслоўца (пачатак XX стагоддзя).
- Брацкая магіла
Вядомыя асобы
Ураджэнцы
- Абрам Зелікавіч Гарэлік (псеўданімм — Абрам Лежнёў; 1893—1938) — саветскі крытык і літаратуравед.
- Джэйкаб Беймель (1879—1944) — амерыканскі кантар, хормайстар, музыказнаўца.
- Генрых Рувімавіч Левін (1914—2003) — гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар[19].
- Ліпман Ізраілевіч Ляндрэс (1906—?)[20]
- Іван Аляксеевіч Марчанка (1892—1968) — матэматык, педагог. Доктар матэматычных навук, прафесар[21]
- Усевалад Яўгенавіч Мігай (1927—1994) — член Саюза журналістаў СССР.
- Міхаіл Міхайлавіч Мітраховіч (нар. 1952) — вучоны. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны[22].
- Мікалай Антонавіч Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзеяч.
- Аляксандр Мікалаевіч Пастушэня (нар. 1954) — доктар псіхалагічных навук, прафесар.
- Уладзімір Іосіфавіч Раговіч (1938—2005) — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, педагог.
- Сіман Залманавіч Рагінскі (1900—1970) — савецкі фізікахімік.
- Уладзімір Васілевіч Трацэўскі (1936—2025) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры.
- Меір Хадаш
- Генадзь Міхайлавіч Шары (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
- Цвія Швіг
Жыхары
- Міхаіл Іванавіч Пушчын (1800—1869) — генерал-маёр, сябра А. С. Пушкіна.
- Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) Баскін (1894—1838) — намеснік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадах, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадах[23].
Remove ads
Галерэя
- Дом культуры.
- Мясцовая царква.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads