Генадзь Паўлавіч Пастушкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Паўлавіч Пастушкоў (нар. 12 жніўня 1937, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996). Правадзейны член Беларускай горнай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі архітэктуры (1999), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011).

Хуткія факты Генадзь Паўлавіч Пастушкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1959).

Працаваў у праектным інстытуце «Белпрампраект» (1959—1963), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1963—2020, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Масты і тунэлі», прафесар, у 1996—2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне тэорыі разліку жалезабетонных канструкцый новых канструктыўных сістэм шматпавярховых будынкаў і транспартных збудаванняў; рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў; узмацненне жалезабетонных канструкцый.

Remove ads

Узнагароды

Прэміі Савета Міністраў БССР (1983), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994), нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), «Ганаровы дарожнік Беларусі» 2-й ступені (2001), медаль «За працоўныя заслугі» (2011) і інш.

Бібліяграфія

  • Многоэтажные каркасные здания с несущими железобетонными центрифугированными элементами : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.01 ; 05.23.05 / Пастушков Геннадий Павлович. — Минск, 1994.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads