Генадзь Якаўлевіч Краснікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Якаўлевіч Краснікаў
Remove ads

Генадзь Якаўлевіч Краснікаў (руск.: Генна́дий Я́ковлевич Кра́сников; нар. 30 красавіка 1958, Тамбоў, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі фізік. Доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік РАН (2018; член-карэспандэнт 1997). Замежны член НАН Беларусі (2021).[1] Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук з 20 верасня 2022 года.

Хуткія факты Генадзь Якаўлевіч Краснікаў, Дата нараджэння ...

Вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў, паўправадніковых прыбораў, тэхналогіі стварэння звышвялікіх інтэгральных схем і праблем забеспячэння якасці іх прамысловай вытворчасці. Аўтар і суаўтар больш за 400 навуковых прац у расійскіх і замежных рэцэнзуемых выданнях, 4 навуковых манаграфій і больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўнымі напрамкамі даследаванняў з’яўляюцца мікра- і нанаэлектроніка. Ім створаны навуковыя і тэхналагічныя асновы фарміравання паўправадніковых структур з кіраванымі і стабільнымі электрафізічнымі параметрамі, а таксама выяўлены заканамернасці нераўнаважкіх працэсаў у пераходных абласцях межаў падзелу сістэм крэмній — дыяксід крэмнія — метал на ўсім тэхналагічным маршруце вырабу інтэгральных мікрасхем.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads