Тамбоўская вобласць

вобласць у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамбоўская вобласць
Remove ads

Тамбо́ўская во́бласць[4] (руск.: Тамбовская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.

Хуткія факты Тамбоўская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской раўніны (вышыня да 219 м). Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй 150 м над узроўнем мора. Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.

Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.

Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаёў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады 534,5 млн м³.

Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугава-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, тхор, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5 %).

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады — Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

1. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.

2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.

3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 мая 2024.

4. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 243–244.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads