Генацыд асірыйцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генацыд асірыйцаў
Remove ads

Генацыд асірыйцаў (арам.: ܩܛܠ ܥܡܐ ܡܫܝܚܝܐ, турэцк.: Süryani Katliamı — «сірыйская разня») — планамернае масавае знішчэнне асірыйцаў ўладамі Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, разам з генацыдам армян[1][2][3] і генацыдам пантыйскіх грэкаў.

Thumb
Манумент генацыду ў Парыжы, Францыя

Гісторыя

Thumb
Ерэван. Мемарыял, прысвечаны генацыду асірыйцаў

У перыяд Першай сусветнай вайны пачалося планамернае знішчэнне асірыйцаў. Першапачаткова было падвергнута масаваму арышту і знішчана мужчынскае насельніцтва, здольнае аказаць супраціўленне, у тым ліку закліканыя ў турэцкую армію асірыйцы. За гэтым пайшлі ўслед арышты палітычнай і культурнай эліты асірыйцаў[4].

Пасля гэтага пачалася дэпартацыя ў пустыні Месапатаміі жанчын, старых і дзяцей, якія па дарозе падвяргаліся гвалту і вынішчэнню.

У выніку голаду, знясілення, хвароб і пастаянных нападаў курдскіх банд толькі некаторым з дэпартаваных удавалася дасягнуць месцаў прызначэння, дзе іх чакала смерць ад голаду і хвароб[5].

Турэцкія ўлады заяўлялі, што прычынай гвалтоўнага высялення былі здрадлівыя паводзіны асірыйцаў, якія дапамагалі рускай арміі.

Рэпрэсіям таксама падвяргаліся падданыя суседняй Персіі: у працягу вайны турэцкія войскі двойчы ўрываліся на яго тэрыторыю і знішчылі пры гэтым больш за сто тысяч хрысціян — асірыйцаў і армян, якія засялялі заходні бераг возера Урмія.

Рознымі крыніцамі колькасць загінулых ацэньваецца ў 500—750 тыс. чалавек[6][7], па іншых дадзеных — у 275—400 тыс.[8].

Remove ads

Міжнароднае прызнанне

Thumb
Карта асірыйскага генацыду.
• Гарады, пацярпелыя ад генацыду.
• Гарады, якія прынялі бежанцаў.
• Астатнія гарады.
     Месцы рассялення асірыйцаў.
Больш інфармацыі краіна, дата прызнання генацыдам ...

Памяць

17 снежня 2009 года ў Аўстраліі ўсталяваны помнік асірыйцамі — ахвярам генацыду, утворанага ўрадам Асманскай імперыі[14].

Мемарыялы ў памяць аб ахвярах генацыду асірыйцаў устаноўлены таксама ў Ерэване (Арменія) і Парыжы (Францыя).

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads