Асірыйцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асірыйцы
Remove ads

Асірыйцы (арам.: ܐܬܘܪ̈ܝܐ, саманазвы — атураі, сураі, сустракаюцца таксама назвы айсоры, сурыяні, халдзеі, сіра-халдзеі, сірыйцы, арм.: Ասորիներ, груз. ასურელები) — народ, які паходзіць ад старажытнага насельніцтва Пярэдняй Азіі. Паходжанне ўзыходзіць да жыхароў Асірыйскай імперыі. Непасрэднымі продкамі сучасных асірыйцаў з'яўляюцца жыхары Месапатаміі, якія размаўлялі па-арамейску і прынялі ў I стагоддзі хрысціянства.

Хуткія факты Асірыйцы, Саманазва ...

Асірыйцы славіліся сваёй ваяўнічасцю і жорсткасцю, а таксама высокаразвітай культурай і мастацтвам. У перыяд найвышэйшай сваёй магутнасці Асірыя распасціралася ад Міжземнага мора да Персідскага заліва, а таксама валодала землямі ў Малой Азіі і Егіпце.

Сучасныя асірыйцы размаўляюць на паўночна-ўсходніх новаарамейскіх мовах, якія ўваходзяць у семіцкую сям'ю. У месцах свайго спрадвечнага пражывання амаль усе асірыйцы былі дзвюх-, трох-, а часам і чатырох-моўныя, валодаючы апроч сваёй роднай мовы мовамі асяроддзя — арабскай, персідскай і/ці турэцкай. У дыяспары, дзе знаходзіцца цяпер большасць асірыйцаў, многія перайшлі на мовы новага асяроддзя. У другім-трэцім пакаленні многія асірыйцы ўжо не ведаюць сваёй этнічнай мовы, у выніку чаго шматлікія новаарамейскія мовы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Асірыйцы жывуць у Іране, Паўночным Іраку, Сірыі, Турцыі. Абшчыны асірыйцаў ёсць таксама ў Ліване, Расіі, ЗША, Швецыі, Грузіі, Арменіі, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Надзейныя даныя па колькасці асірыйцаў адсутнічаюць. Агульная колькасць, па розных крыніцах, складае ад 350 тысяч да 4 мільёнаў чалавек[13].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads