Генеральны штаб Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генеральны штаб Германіі (ням.: Großer Generalstab, літаральна «Вялікі Генеральны штаб») — вышэйшы орган кіравання войскамі Узброеных сіл Германіі ў 19 — 20 ст.
Генеральны штаб Германіі на працягу паўтары стагоддзяў выконваў ролю паўнавартаснага працоўнага органа ваеннага кіравання, узначальваў спачатку прускія войскі, а пасля імперскую армію Германіі, Рэйхсвер і Вермахт. Генштаб нёс поўную адказнасць за бесперапыннае вывучэнне ўсіх аспектаў вайны, а таксама за падрыхтоўку і разгляд планаў мабілізацыі і ваенных кампаніяў. Гэты орган кіравання існаваў неафіцыйна з 1806, а афіцыйна першы Генеральны штаб Прусіі быў заснаваны ў 1814 годзе.
Камплектаванне Генеральнага штаба афіцэрскім корпусам кардынальна адрознівалася ад звычайнага фармальнага адбору службовых асоб. Неабходнымі ўмовамі для атрымання пасады ў Генеральным штабе былі цэласнасць характару, бездакорныя паводзіны на службе і ў побыце. Далей прымаліся пад увагу ваенныя здольнасці, франтавы стаж, тактычная і тэхнічная падрыхтоўка, арганізацыйны талент, фізічная і духоўная цягавітасць, стараннасць, цвярозасць розуму, рашучасць, а не заступніцтва ці багацце.
На працягу доўгага часу свайго развіцця Генеральны штаб выхоўваў і навучаў паўнавартасных ў разумовых і маральных дачыненняў афіцэраў, здольных кіраваць нямецкімі ўзброенымі сіламі ў складаных умовах, у якіх яны звычайна вымушаны былі змагацца.
Прускі Генеральны штаб карыстаўся большай свабодай ад палітычнага кантролю, чым яго сучаснікі, і гэтая аўтаномія была замацаваная ў законе аб стварэнні Германскай імперыі ў 1871 годзе. Ён лічыўся падмуркам германскага мілітарызму ў перыяд пасля Першай сусветнай вайны, калі пераможцы спрабавалі падавіць прускі ваенны дух. Аднак ён выжыў, каб згуляць сваю звыклую ролю ў пераўзбраенні Германіі і ў Другой сусветнай вайне.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads