Генерал-ад’ютант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генерал-ад’ютант — воінскае, затым толькі свіцкае званне і пасада ў рускай арміі, упершыню ўведзена Пятром I для асоб, якія былі старэйшымі ад’ютантамі пры імператару, генерал-фельдмаршале, іх памочніках, пры поўных генералах. Генерал-ад’ютант пры цару ўзначальваў паходную канцылярыю, а пры генерале-фельдмаршале і яго памочніках выконваў ад’ютанцкія абавязкі і ведаў справаводствам пры штабе. З 1808 года званне генерал-ад’ютанта стала выкарыстоўвацца як ганаровае званне вышэйшых чыноў, залічаемых у світу імператара. Прысвойвалася яно поўным генералам і генерал-лейтэнантам. Гэтага звання ўдастойваліся таксама і іншыя вышэйшыя вайсковыя чыны за заслугі.
Remove ads
Літаратура
- Генерал-ад’ютант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads