Генрых Альдэгрэвер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Альдэгрэвер
Remove ads

Генрых Альдэгрэвер або Альдэграф, таксама Альберт Вестфальскі (ням.: Heinrich Aldegrever; 1502—1562) — нямецкі жывапісец і гравёр XVI стагоддзя, вучань школы Альбрэхта Дзюрэра.

Хуткія факты Генрых Альдэгрэвер, Дата нараджэння ...

Генрых Альдэгрэвер нарадзіўся ў 1502 годзе ў Падэрборне, у сям’і Германа Трыпенмекера, празванага Альдэгрэверам, які ў 1527 годзе ўзяў сабе гэтае імя. Генрых Альдэгрэвер пачаў падпісваць свае працы манаграмай «AG» аналагічна напісанню манаграмы А. Дзюрэра, замяніўшы літару D на G. Таму даследчыкі мяркуюць блізкае знаёмства Дзюрэра і Альдэгрэвера.

З прычыны ўдзелу ў рэфармацыйных рухах таго часу змушаны пакінуць радзіму, пасяліўся ў квітнеючым тады горадзе Зоэсте (цяпер Зост) у Паўночным Рэйне — Вестфаліі.

Там жа ў Зосце Генрых Альдэгрэвер і памёр у 1562 годзе.

Карціны яго вельмі рэдкія, стыль іх сухі і строгі, але поўны выразнасці і рэзкай характарыстыкі — знаходзяцца ў галерэях Вены, Мюнхена і Берліна, большай часткай пісаны з яго гравюр, якіх ён пакінуў больш за трыста, пераважна ў тэхніцы разца.

Remove ads

Зноскі

  1. Heinrich Aldegrever // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3362041'></a>
  2. Heinrich Aldegraver // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16323063'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16323066'></a>
  3. ECARTICO Праверана 4 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24694883'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads