Генрых Восіпавіч Графціа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Восіпавіч Графціа (14 (26).12.1869, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс — 30 красавіка 1949, Ленінград) — савецкі вучоны-энергетык і інжынер, адзін з піянераў расійскага гідраэнергабудаўніцтва, акадэмік АН СССР (1932).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Наварасійскі ўніверсітэт у Адэсе (1892) і Пецярбургскі інстытут інжынерных шляхоў зносін (1896). У 1900—1917 гадах праектаваў і будаваў чыгунку, прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве трамвая ў Пецярбургу, склаў праекты электрыфікацыі чыгункі Крыма і Закаўказзя, а таксама ГЭС на рэках Вуокса (каля 1905 г.), Волхаве (1910-11) і інш. З 1907 года выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) электратэхнічным інстытуце (з 1921 прафесар). Шырокія інжынерныя веды і велізарная энергія Графціа знайшлі шырокае прымяненне ў гады савецкай улады. Графціа быў членам камісіі па распрацоўцы плана ГОЭЛРО і непасрэдна кіраваў секцыяй па электрыфікацыі Каўказскага раёна і секцыяй транспарту. У 1918-20 гадах памочнік галоўнага інжынера, у 1921-27 гадах галоўны інжынер будаўніцтва Волхаўскай ГЭС, затым узначальваў будаўніцтва Ніжнесвірскай ГЭС. У 1938-45 гадах галоўны інспектар па будаўніцтве гідраэлектрастанцый міністэрства электрастанцый СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны праводзіў вялікую працу па развіцці гідраэнергетыкі адноўленых раёнаў краіны. Інжынерную і арганізацыйную дзейнасць па ўзвядзенню гідраэлектрастанцый Графціа спалучаў з навукова-даследчай. Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #142333883 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads