Генрых VI (пфальцграф Рэйнскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генрых VI (II) Малодшы (ням.: Heinrich (VI.) II. der Jüngere von Braunschweig; каля 1196 — 16 ці 26 красавіка 1214) — пфальцграф Рэйнскі з 1212 года з роду Вельфаў.

Хуткія факты пфальцграф Рэйнскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Адзіны сын пфальцграфа Генрыха I (пам. 1227) і яго жонкі Агнесы фон Штаўфен. Выхоўваўся пры двары англійскага караля Іаана Беззямельнага, свайго стрыечнага дзеда. Вярнуўся ў Германію ў 1211/1212 годзе.

Стаў пфальцграфам Рэйнскім у 1212 годзе, калі яго бацька Генрых I па палітычных прычынах адмовіўся ад гэтага тытула на карысць сына. У палітычным плане Генрых Малодшы падтрымліваў спачатку свайго дзядзьку Атона Браўншвайгскага, але ў 1213 годзе перайшоў на бок Фрыдрыха II Штаўфена.

Генрых II быў у шлюбе (1212) з Мацільдай Брабанцкай (1200-1267), дачкой брабанцкага герцага Генрыха I. У сілу маленства жонкі дзяцей у гэтым шлюбе не было.

Генрых Малодшы памёр 16 ці 26 красавіка 1214 года і быў пахаваны ў манастыры Шонау (пад Гайдэльбергам).

Пасля яго смерці імператар Фрыдрых II перадаў пфальцграфства Рэйнскае герцагу Людвігу I Баварскаму як найбліжэйшаму сваяку (мужу сястры Генрыха II).

Мацільда Брабанцкая ў 1224 годзе выйшла замуж за Флорыса IV, графа Галандыі.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #104237465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.

2. Kindred Britain

3. Lundy D. R. The Peerage

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads