Генры Тэйлар (плывец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генры Тэйлар (плывец)
Remove ads

Генры Тэйлар (англ.: Henry Taylor; 17 сакавіка 1885, Олдэм, Вялікі Манчэстэр — 28 лютага 1951, Олдэм, Вялікі Манчэстэр) — брытанскі плывец, трохразовы чэмпіён і двойчы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Хуткія факты Генры Тэйлар, Агульная інфармацыя ...

Тэйлар упершыню ўдзельнічаў у пазачарговых Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён стаў чэмпіёнам у заплыве на 1 мілю, заняў другое месца на дыстанцыі 400 м і стаў трэцім у эстафеце 4×250 м. Аднак спаборніцтвы праходзілі без згоды Міжнароднага алімпійскага камітэта, і таму ўзнагароды не лічацца афіцыйнымі.

Праз два гады Тэйлар спаборнічаў на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане. Ён стаў тройчы чэмпіёнам — у заплывах вольным стылем на 400 м, 1500 м і эстафеце 4×200 м.

На наступных двух Алімпіядах 1912 і 1920 Тэйлар зноў удзельнічаў у гэтых трох дысцыплінах, але змог атрымаць толькі два бронзавыя медалі ў эстафетах. У астатніх заплывах ён спыняўся ці на паўфінале, ці на адборачных заплывах.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.
  2. Henry Taylor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. https://www.olympedia.org/athletes/47414 Праверана 19 сакавіка 2023.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads