Георгій Андрэевіч Волкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Андрэевіч Волкаў (20 ліпеня 1922, г. Масква — 15 сакавіка 2000) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры Ленінградскім інстытуце імя А. Астроўскага ў 1951[1].
Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].
Памёр 15 сакавіка 2000 года.
Remove ads
Творчасць
Вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра[1].
Сярод лепшых роляў: Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў (п’еса)» К. Гальдоні, Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава) (1952), «У добры час» В. Розава (1955), «Арганаўты» Ю. Эдліса (1963), «Дзень цішыні» М. Шатрова (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1967), «Мяшчане» М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977)[1].
Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага[1].
Remove ads
Зноскі
- Волков Георгий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads