Георгій Лаўрэнцьевіч Дарбуашвілі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Дарбуашвілі (с. Нагір, Паўночная Асеція) — беларускі дзяржаўны дзеяч, футбольны трэнер. Майстар спорту СССР па вольнай барацьбе.
Біяграфія
У дзяцінстве займаўся вольнай барацьбой у секцыі «Лакаматыва» пад кіраўніцтвам Камбулата Габісава,. У 13 гадоў пераехаў з бацькам у Паўднёвую Асецію пад Цхінвалі, дзе трэнераваўся ў адной групе з так званым прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Эдуардам Какойты.
Пасля службы ў войску паехаў у Растоў, каб пачаць спартыўную кар’еру барца. На адным з турніраў да яго падышоў трэнер з Брэста Мікалай Будкевіч, які шукаў маладых барцоў і прапанаваў пераехаць у горад над Бугам. У 1983 годзе пераехаў у Брэст, а ў 1991 годзе атрымаў грамадзянства Беларусі.
З 1985 года працаваў інструктарам па спартова-масавай працы з дзецьмі, праз год заснаваў жаночы футбольны клуб «Вікторыя». У 1995 годзе каманда стала чэмпіёнам краіны.
У 2010 годзе абіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads