Паўночная Асеція

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночная Асеціяmap
Remove ads

Паўночная Асеція (ас.: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани, руск.: Республика Северная Осетия — Алания) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёю Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Хуткія факты Паўночная Асеція, Краіна ...
Thumb

Нацыянальны склад: асеціны (62,7 %), рускія (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %).

Падзяляецца на 8 раёнаў:

  • Алагірскі раён
  • Ардонскі раён
  • Дыгорскі раён
  • Ірафскі раён
  • Кіраўскі раён
  • Маздокскі раён
  • Правабярэжны раён
  • Прыгарадны раён

Найбуйнейшыя гарады: Уладзікаўказ, Маздок, Беслан, Алагір.

Remove ads

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Thumb
Выгляд на Каўказскі хрыбет

Рэспубліка размешчана на паўночным схіле Вялікага Каўказа. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўванні на поўдзень ландшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказа. Найвышэйшая кропка — гара Казбек (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёй, Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Клімат

Клімат у рэспубліцы лагодна кантынентальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.

Remove ads

Гісторыя

Далучэнне да Расійскай імперыі

Тэрыторыі, на якіх жылі асеціны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расійскай імперыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расійскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагоддзі адбылося масавае перасяленне асецін з гор на раўніны ды ў наваколле Маздока.

Савецкі час

У 1921 годзе Асеція стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асецінскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асеція з’яўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Каля паловы насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Уладзікаўказе. Нацыянальны склад: асеціны (68,2 %), рускія (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[3][4][5].

Населеныя пункты

Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 5 тысяч
на 1 студзеня 2009 года
Уладзікаўказ 312,4 Міхайлаўскае 10,3 (2003)
Маздок 40,4 Чармен 8,4 (2003)
Беслан 36,2 Кізляр 8,4 (2003)
Алагір 19,5 Архонская 7,9 (2003)
Ардон 17,0 Камбілееўскае 7,6 (2003)
Завадскі 15,4 Гізель 7,1 (2003)
Эльхотава 12,2 (2003) Чыкола 7,0 (2003)
Нагір 11,3 (2003) Змейская 6,4 (2003)
Сунжа 11,3 (2003) Паўладольская 5,7 (2003)
Дыгора 10,7 Лукаўская 5,2 (2003)
Акцябрскае 10,6 (2003) Майскае 5,1 (2003)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads