Георгій Міхайлавіч Кокін

вучоны ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Міхайлавіч Кокін (31 студзеня 1907, с. Курба, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1984, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947—1955).

Хуткія факты Георгій Міхайлавіч Кокін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1907 года ў с. Курба (цяпер — Яраслаўскі раён Яраслаўскай вобласці Расіі).

Скончыў Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).

Працаваў у Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (1928—1945, з 1942 — галоўны канструктар), Мінскім аўтамабільным заводзе (з 1945, галоўны канструктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 1961—1977 — загадчык кафедры «Рухавікі ўнутранага згарання», з 1977 — прафесар кафедры, у 1959—1960 і 1965—1973 — дэкан факультэта, 1959—1962 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.

Памёр 30 лістапада 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках (участак 1, рад 1, магіла 3).

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972) і інш[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads