Георгій Паўлавіч Гурыновіч

савецкі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26 красавіка 1933, Барысаў, Мінская вобласць — 26 лютага 1994) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).

Хуткія факты Георгій Паўлавіч Гурыновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар "Часопіса прыкладной спектраскапіі".

Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

  • Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Мн.: Наука и техника, 1968 (разам А. Сеўчанкам, К. Салаўёвым).
  • Квантовая эффективность элементарных стадий фотохимических реакций хлорофилла // Молекулярная фотоника. — Л., 1970.
  • Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з А. П. Лосевым, Э. І. Зенькевічам) // Хлорофилл. — Мн., 1974.
  • Радиофотолюминесцентный дозиметр с миниатюрными детекторами (у суаўтарстве) // Изв. АН СССР. Сер. физич. 1977. Т.41, № 7.
  • Промежуточные продукты реакции посстановления порфиринов и их строение (разам з А. М. Шульгой і Г. М. Сіняковым) // Биофизика. 1978. Т. 23. № 1.

Літаратура

  • Гурыновіч Георгій Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 256. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  • Академик Георгий Павлович Гуринович: (К 70-летию со дня рождения). — Минск: ИМАФ НАН Беларуси, 2003. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads